У Нясвіжы каля суда затрыманыя журналісты
У Нясвіжы каля суда, дзе праходзіць працэс над моладзевай актывісткай Настай Азаркай, затрымалі фотакарэспандэнта Уладзіміра Грызіна і незалежнага журналіста Сяргея Сыса. Пра гэта паведамляе сайт nn.by. Паводле яго інфармацыі, на працэсе ўжо
заслуханыя сведкі і разгледжаныя матэрыялы справы.
Адным з доказаў дачынення Насты Азаркі да дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі з’яўляюцца раздрукаваныя гутаркі і інтэрв’ю з розных інтэрнэт-сайтаў.
На судзе прысутнічаюць прадстаўнікі амбасадаў ЗША і Славакіі.