У Мінску зноў выставілі перадвыбарчыя стэнды кандыдатаў (фота)
Стэнды з надпісам “Свабоду Андрэю Саннікаву” з’явіліся ў Мінску. На пачатку выбарчай кампаніі пад такімі стэндамі збіралі подпісы за вылучэнне палітыка ў кандыдаты. Затым пад імі агітавалі за Саннікава. Цяпер на стэндзе партрэт зняволенага палітыка і спіс усіх вязняў СІЗА КДБ. Актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь” расставілі стэнды, напрыклад, каля кінатэатра “Беларусь”, гіпермаркета ГІППА ў Серабранцы, каля метро “Пушкінская”, паведамляе Хартыя’97.