У Мінску “зачышчаюць” нелегальных расклейшчыкаў аб’яваў

Мінская міліцыя праводзіць “аблаву” на нелегальных расклейшчыкаў рэкламных аб’яваў. Толькі на працягу дзесяці дзён у ліпені быў затрыманы 31 чалавек.

Гэта пераважна маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў. Толькі за тры дні праваахоўнікі забралі ў затрыманых каля дзевяці тысяч рэкламных улётак і аб’яваў.

Міліцыя сцвярджае, што сваімі дзеяннямі расклейшчыкі нанеслі прадпрыемству “Мінгарсвятло” страты ў памеры аж 23 мільёна рублёў! Зараз гэтыя грошы будуць з іх спаганяць.

Акрамя таго, кожнаму з маладых людзей пагражае штраф у памеры ад 155 да 755 тысяч рублёў. І гэта пры тым, што палова з іх — беспрацоўныя, паведамляе газета “Минский курьер”.