У Мінску з 1 чэрвеня могуць цалкам закрыць станцыю метро "Кастрычніцкая"

Станцыя сталічнага метро "Кастрычніцкая" можа быць закрытая на рэканструкцыю з 1 чэрвеня 2008 года.  Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік вытворчага аддзела дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Сяргей Наўрась. Канчатковае рашэнне з датай яшчэ не прынятае, аднак дакладна гэта адбудзецца ў пачатку лета.

Станцыя для ўваходу і выхаду будзе цалкам зачынена, цягнікі на ёй не будуць спыняцца. Цяпер прадпрыемства "Мінсктранс" прапрацоўвае схемы руху наземнага транспарту для звязвання станцый першай і другой ліній.

Плануецца, што рэканструкцыя "Кастрычніцкай" працягнецца тры месяцы пры кругласуткавай працы. На станцыі будуць усталяваныя чатыры эскалатары замест цяперашніх трох. Гэта мусіць дапамагчы павелічэнню прапускной здольнасці пересадачнага вузла метрапалітэна.