У Мінску ў выніку залевы затапіла шматлікія дарогі
24 ліпеня ў Мінску ў выніку моцнага дажджу, які працягваўся ў розных раёнах горада прыкладна з 21.00 да 22.30, затопленыя шэраг магістраляў, рух грамадскага транспарту прыпынены.
Найбольшыя “патопы” ўтварыліся традыцыйна на вуліцы Няміга, дзе вада дасягнула нават царквы Святога Пятра і Паўла, затапіўшы бліжэйшы прыпынак.
Таксама дождж спыніў рух транспарту на праспекце Дзяржынскага пад чыгунычнымі мастамі, на праспекце Жукава, вуліцы Шаранговіча і каля Камароўскага рынку па вуліцы Куйбышава, а таксама на іншых дарогах сталіцы.
На месцы затопаў працуюць ратавальнікі і брыгады хуткіх дапамог. Пра ахвяры пакуль не паведамляецца.