У Мінску стартуюць штотыднёвыя канцэрты беларускіх рок-выканаўцаў
Сёння ў мінскім офісе Партыі БНФ стартуюць штотыднёвыя канцэрты беларускіх рок-выканаўцаў. Як паведаміў Еўрарадыё старшыня камісіі па культуры Партыі БНФ Франак Вячорка, акцыя праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі святкавання 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама як працяг кампаніі па падтрымцы беларускіх музыкаў.
Падчас кожнага канцэрту гледачы выбяруць лепшыя песні, якія і ўвойдуць у складанку, прысвечаную юбілею БНР. Паводле словаў Франака Вячоркі, выхад альбома запланаваны на сакавік 2008 года.
20 лістапада а 18-й гадзіне пачнецца канцэрт Андрэя Плясанава (гурт “P.L.A.N.”). 21 лістапада выступяць маладыя беларускія гурты “Разбітае сэрца пацана” і “Parason”. Пачатак у 18.30.