У Мінску спецназам затрыманыя 32 маладафронтаўца

32 актывіста арганізацыі “Малады фронт” затрымалі ў Мінску байцы спецназу міліцыі.

Моладзь знаходзілася ў офісе свабоднага прафсаюза. Усіх затрыманых пасадзілі ў аўтазакі і прывезлі ў міліцыю Ленінскага раёна сталіцы. Маладафронтаўцы лічаць сваё затрыманьне прэвентыўнай мерай напярэдадні акцыі 25 сакавіка, паведамляе Радыё Свабода.