У Мінску прайшоў "палітычны матч", расіяне выйгралі ў грузінаў

Адборачны матч маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Расіі і Грузіі прайшоў на мінскім стадыёне "Трактар". Нагадаем, паядынак мусіў адбыцца ў Маскве, але з-за вайсковага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі і разрыву дыпламатычных адносінаў паміж Грузіяй і Расіяй, УЕФА дазволіла яго правесці ў беларускай сталіцы.
Як паведаміў Еўрарадыё заўзятар Вадзім, частцы мінчукоў, якія прыйшлі падтрымаць зборную Грузіі, так і няўдалося прайсці на "грузінскі" сектар. На яго думку, праваахоўнікі гэта рабілі адмыслова, каб сектар не быў цалкам запоўнены.

Тым не менш, над ім луналі шматлікія грузінскія сцягі. У другой палове матчу на трыбунах стала больш і расійскіх сцягоў, якія прывезлі з амбасады Расіі і раздавалі заўзятарам. Сярод іх ёсць адмыслова прывезеныя курсанты Ваеннай акадэміі.

Расіяне выйгралі матч з лікам 4:0.