У Мінску праходзіць чарговы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Сёння раніцай ў Мінску адкрыўся XI з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі. З'езд праходзіць у офісе Партыі БНФ, бо іншага памяшкання для яго правядзення кіраўніцтву АГП знайсці не ўдалося.
На працягу апошняга месяца партыя атрымала адмовы на арэнду памяшканняў з 23 розных устаноў сталіцы. На з'ездзе з дакладам выступіць старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Затым дэлегаты абмяркуюць стратэгію партыі, правядуць выбары кіраўніцтва, а таксама прымуць пасланне да грамадзян, бізнесменаў і дзяржавы.

Апроч Лябедзькі за пасаду старшыні партыі пазмагаецца кіраўнік Лельчыцкай гарадской арганізацыі АГП Мікалай Гаўрыленка.

Пасля афіцыйнай часткі з'езду запланаваная неафіцыйная: дэлегаты маюць намер выйсці на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю нязгоду з палітыкай уладаў.

БелаПАН