У Мінску пачынаецца будаўніцтва першай у Беларусі гасцініцы для жывёл

Неўзабаве ў Мінску на вуліцы Гурскага пачнецца будаўніцтва першай у Беларусі гасцініцы для жывёл. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў дырэктар сталічнага прадпрыемства па часовым утрыманні жывёл "Фауна горада" Алег Харкевіч.

Мяркуецца, што гасцініца будзе аднапавярховай. Усярэдзіне размесцяцца вальеры: каля 50 месцаў для сабак і 30 — для катоў. У будынку будуць знаходзіцца мыйка, цырульня, майстэрня па пашыве адзежы для жывёл.

Пры гасцініцы плануецца адкрыць краму аксесуараў і кармоў для жывёл. Кошт паслуг пакуль не вызначаны. Але, як лічыць мяркуе Алег Харкевіч, такая паслуга не можа быць таннай, паколькі "гасцініца павінна забяспечваць камфорт і сэрвіс на вышэйшым узроўні".