У Мінску пачала працаваць выстава "Памяць аб Грунвальдскай перамозе"
Яна працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі і прымеркаваная да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. У экспазіцыі - 20 стэндаў з матэрыяламі пра перадгісторыю бітвы, міжнародную сітуацыю таго часу, храналогію ваенных падзей, наступствы і гістарычныя значэнні перамогі пад Грунвальдам. Арганізаваная выстава амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Як паведаміў на адкрыцці выставы выканаўца абавязкаў кіраўніка амбасады Літвы Гіедрыюс Граніцкас, выставу ўжо паглядзелі жыхары расійскай сталіцы. Пасля Мінску яна будзе паказаная ва Ўкраіне, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі. Выстава ў беларускай сталіцы будзе працаваць на працягу месяца.