У Мінску на акцыі апазіцыі затрымана больш за 100 чалавек. Онлайн-рэпартаж
Дзень Волі-2008 у беларускай сталіцы прайшоў з жорсткімі затрыманнямі. Плошча Якуба Коласа, дзе хацелі сабрацца ўдзельнікі святкавання, была заблакаваная. Спецназ паляваў на калоны і групы дэманстрантаў, якія рухаліся не ў кірунку Акадэмі навук, дзе быў дазволены збор для шэсця на зненавіджаны Бангалор. Цяпер у пастарунках знаходзіцца больш за сотню чалавек, сярод іх - журналісты. Суды адбудуцца ў сераду.
20.30. Тэлерадыёкампанія "Мір" адмаўляецца перадаваць відэасюжэты іншых замежных тэлеканалаў, акрэдытаваных у Мінску, пра жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР. Нягледзячы на арэнду перадатчыка, заключаную шэрагам замежных тэлекампаній з "Мірам", там, спасылаючыся на тэхнічныя прычыны, адмаўляюцца перадаваць відэаматэрыялы, паведамляе "Хартыя-97".
20.12. Каля Акадэмкнігі спыненая калона дэманстрантаў
Невялікую калону дэманстрантаў, якая рухалася ад Акадэміі навук да вуліцы Сурганава, каля Акадэмкнігі спыніў спецназ. Там знаходзіліся некалькі соцень дэманстрантаў, але іх ужо адцяснілі ў метро, паведамляе сайт nn.by.
20.03. Затрыманая і збітая Крысціна Шацікава
Затрыманая Крысціна Шацікава. Як паведамляе сайт ucpb.org, яе асабіста затрымліваў намеснік начальніка ГУУС па грамадскай бяспецы Анатоль Найдзенка з нейкім памочнікам. Хтосьці з іх ударыў Шацікаву па галаве і яна страціла прытомнасць. У аўтобус яе зацягнулі за валасы. Разам з Крысцінай у адным аўтобусе былі Зміцер Дашкевіч (ён жорстка збіты) і Артур Фінькевіч. Сярод выпадковых затрыманых - браты Зміцер і Андрэй Выхаўцы.
19.58. Мітынг каля Акадэміі навук закончаны
Мітынг каля Акадэміі навук закончаны. Частка людзей разышлася, іншыя ідуць да Савецкага РУУС, каб даведацца пра лёс затрыманых. Некалькі соцень чалавек застаюцца каля Акадэміі навук.
19.54. У Савецкім РУУС па спісе 49 затрыманых
У Савецкім РУУС па спісе знаходзіцца 49 затрыманых. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з іх Юрась Іванюковіч. Разам з ім знаходзіцца Павел Фурсевіч.
19.47. У Маскоўскім РУУС знаходзіцца 21 чалавек, сярод іх 2 палякі
У Маскоўскім РУУС знаходзіцца 21 чалавек. Сярод іх сябры АГП Вольга Касянкевіч, Іна Клімутка, Любоў Дзядзінкіна, Віктар Калей, Косця Сіманкоў і Андрэй Шэўчык.
Пра гэта паведамляе сайт АГП. Паводле інфармацыі "Вясны", сярод затрыманых 2 палякі.
19.40. У Савецкім РУУС знаходзіцца больш за 40 затрыманых
У Савецкім РУУС Мінску знаходзіцца больш за 40 затрыманых дэманстрантаў. Пра гэта Радыё Свабодзе паведаміў па тэлефоне адзін з іх - Сяргей Плашчынскі. Паводле яго словаў, затрыманых падвозяць.
19.35. Міліцыя папярэджвае ўдзельнікаў мітынга
Міліцыя праз гукаўзмацняльнік папярэджвае ўдзельнікаў мітынга каля Акадэміі навук пра адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства. Яны прапануюць людзям ісці на Бангалор. Але, як паведаміў Еўрарадыё Лявон Баршчэўскі, ніхто туды ісці не збіраецца. Тым часам мітынг ужо блізкі да завяршэння.
19.33. Затрыманыя больш за 50 чалавек
Як паведаміў карэспандэнту Еўрарадыё праваабаронца Уладзімір Лабковіч, па прыблізных ацэнках затрымана каля 50 чалавек, якіх развезлі па трох раённых упраўленнях унутраных спраў.
19.25. Дзесяткі чалавек затрыманыя на мосце праз Свіслач
Дзесяткі чалавек затрыманыя на мосце праз Свіслач. Каля 300 чалавек пайшлі з боку плошчы Перамогі да Кастрычніцкай плошчы. Дзесяткі людзей запіхнулі ў аўтобусы і звезлі ў невядомым кірунку. "Хартыя-97" паведамляе, што сярод затрыманых большасць - сябры АГП.
19.20. У Заслаўі ў міліцыі ўтрымліваюць двух фронтаўцаў
У аддзяленні міліцыі Заслаўя ўтрымлівацца старшыня Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Вінаградаў і актывіст Віталь Ананька, паведамляе Радыё Свабода.
19.15. Затрыманыя Зміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч
Становяцца вядомыя прозвішчы некаторых затрыманых. Паводле інфармацыі сайта "Вясны", затрыманыя Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Уладзімір Сяргееў, Кася Галіцкая, Паліна Кур'яновіч і Алена Макарэвіч. Сярод затрыманых "Хартыя-97" называе Яўгена Афнагеля.
19.12. На мітынгу выступіў Баршчэўскі, слова ўзяла Гразнова
На мітынгу каля Акадэміі навук выступіў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. Ён здолеў дабрацца ад вуліцы Казлова. Цяпер прамаўляе актывістка АГП Людміла Гразнова. Прысутнічае каля 2 тысяч чалавек.
19.00. Затрыманыя некалькі дзесяткаў чалавек
Падчас сутычак каля вуліцы Казлова былі затрыманыя дзесяткі чалавек. Сярод іх фатограф і журналіст "Нашай нівы" Андрэй Лянкевіч і Сямён Печанко. Таксама вядома, што затрыманы Юрась Іванюковіч. Ён знаходзіцца ў Савецкім РУУС.
18.55. Затрыманы фатограф "Нашай нівы" Андрэй Лянкевіч
Падчас сутычкі каля вуліцы Казлова затрыманы фатограф "Нашай нівы" Андрэй Лянкевіч. Ён быў збіты. Як паведамляе наш карэспандэнт, спецназаўцы мэтанакіравана ламалі фотаапаратуру журналістаў.
18.46. Групы людзей ідуць па ходніках па плошчы Перамогі
Групы людзей, якія пазбеглі затрымання ў раёне вуліцы Казлова, па ходніках па абодвух баках праспекта Незалежнасці ідуць да плошчы Перамогі. Іх суправаджае шэраг спецназу, паведамляе "Наша ніва".
18.44. У Баранавічах затрыманыя ад 15 да 20 чалавек
Як паведамляе наш карэспандэнт Алесь Літоўчык, у Баранавічах затрыманыя ад 15 да 20 актывістаў дэмакратычнага руху. Яны ішлі з бел-чырвона-белымі сцягамі па ходніках вуліцы Савецкай, каб ускласці кветкі да крыжа ў памяць ахвяраў бальшавіцкага генацыду на вуліцы Смаленскай. Аднак іх акружыла міліцыя і ўсіх затрымала. Усе яны цяпер знаходзяцца ў пастарунку.
18.39. Адбыліся жорсткія затрыманні ў раёне вуліцы Казлова
Каля вуліцы Казлова адбыліся жорсткія затрыманні. Людзей збівалі і кідалі ў аўтазакі. Такім чынам калона, якая спрабавала прарвацца ў бок плошчы Перамогі рассеяная.
18.34. Каля Акадэміі навук ідзе мітынг
Каля Акадэміі сабраліся каля 2 тысяч чалавек. Ідзе мітынг. Мікола Статкевіч заявіў, што на плошчу Бангалор ніхто не пойдзе. Вячаслаў Сіўчык нагадаў, што сёння два гады, як быў арыштаваны Аляксандр Казулін, паведамляе "Наша ніва".
18.30. Калона дэманстрантаў падыходзіць да Акадэміі навук
Тым часам, калона дэманстрантаў, у якой больш за тысячу чалавек, падыходзіць да Акадэміі навук. Раней гэтыя людзі не змаглі патрапіць на плошчу Якуба Коласа з боку ЦУМа.
18.24. Людзі прарываюцца да плошчы Перамогі
Як паведамляе наш карэспандэнт Віталіна Грахоўская, людзі, нягледзячы на перашкоды, прарываюцца да плошчы Перамогі. Спецназаўцы спрабуюць разабраваць калону на часткі. Частка дэманстрантаў перайшлі вуліцу Казлова, іншыя гэта зрабіць яшчэ не паспелі.
18.16. Адбыліся сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй
Па шляху калоны дэманстрантаў адбыліся сутыкненні з міліцыяй. Некалькі чалавек збітыя, паламана некалькі сцягоў.
18.08. Калону, якая рухалася да плошчы Перамогі, разарваў на дзве часткі спецназ
Калона дэманстрантаў на чале з Лявонам Баршчэўскім і Аляксандрам Міліневічам рухалася ў бок плошчы Перамогі па ходніках. Аднак неспадзявана спецназ разарваў калону на дзве часткі. Другую частку, якая застаецца з боку плошчы Якуба Коласа, не прапускаюць у бок станцыі метро "Плошча Перамогі".
18.03. На праспекце Незалежнасці сабраліся каля 300 чалавек
Каля 300 чалавек сабраліся на ходніках праспекта Незалежнасці на падыходзе да плошчы Якуба Коласа з боку плошчы Перамогі. Сярод іх кіраўнікі Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і Вімктар Івашкевіч, якім удалося вырвацца ў міліцэйскай аблогі. Усе пераходы да запланаванага месца збору ўдзельнікаў акцыі па-ранейшаму перакрытыя.
Паводле словаў Баршчэўскага, арганізатары чакаюць, калі падыдуць людзі і тады будзе вырашана, куды рухацца далей. Міліцыя заклікае, каб людзі ішлі да станцыі метро "Плошча Перамогі" і ехалі да Акадэміі навук, месца, дзе дазволена правесці збор удзельнікаў шэсця.
17.38. Плошча Якуба Коласа заблакаваная міліцыяй, людзей там няма
Плошча Якуба Коласа, дзе а 18-й гадзіне мусілі сабрацца ўдзельнікі святочнага шэсця ў гонар 90-годдзя БНР, заблакаваная. Людзей там няма. Як паведамляе наш карэспандэнт Віталіна Грахоўская, на плошчы не спыняецца транспарт. Міліцыя перакрыла ходнікі і прайсці па іх па праспекце Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа немагчыма.
Фота Віталіны Грахоўскай