У Мінску адкрылася выстава пра Мінскае гета і “Трасцянец”

Сёння ў Мінску ў беларуска-германскай "Гістарычнай майстэрні" адкрылася выстава, прысвечаная трагедыі Мінскага гета і лагера смерці "Трасцянец". У экспазіцыі прадстаўлены розныя аспекты тэмы Халакоста, у тым ліку тыя, што тычацца пазбаўлення грамадзянскіх правоў і пераследу ў Германіі амаль 600 тысяч яўрэяў.

Прадстаўлены таксама часткова спісы немцаў, дэпартаваных у Мінск і знішчаных у Мінскім гета і канцлагеры "Трасцянец", а таксама частковыя спісы вязняў і ахвяраў Мінскага гета.

Апрача таго, экспазіцыя распавядае пра лёс катаў, прыцягнутых па выніках другой сусветнай вайны да крымінальнай адказнасці за свае злачынствы. Выстава будзе працаваць да канца ліпеня гэтага года.