У медыцынскія ВНУ не будуць прымаць курцоў
Дзяржаўная праграма па барацьбе з тытунём будзе прынятая ў Беларусі да канца 2007 года. Яна прадугледжвае не толькі забарону на паленне ў грамадскіх месцах, але і абмежаванні пры прыёме на працу і навучанне. Намеснік галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юры Фёдараў паведаміў:
"Мы будзем рэкамендаваць ўключэнне гэтых пунктаў у праграму. Гэта і адмова ў прыёме на працу па нейкіх спецыяльнасцях. Гэта і адмова ад прыёму ў пэўныя ВНУ — напрыклад, медыцынскія. Навошта нам заведамы парушальнік нашых унутраных загадаў міністэрскіх ці нейкіх заканадаўчых нюансаў, каб ён вучыўся і прапагандаваў адваротнае? Вось гэта мы будзем рэкамэндаваць. Напэўна, гэта будзе не забарона, а абмежаванне".
Паводле звестак сацыёлагаў, узмацненне барацьбы з курцамі падтрымліваюць больш за 63% беларусаў.
Першы тэлеканал