У матчы Кубка Дэвіса Беларусь - Грузія гаспадары вядуць з лікам 2:0

У матчы другога раунда плэй-оф 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса супраць каманды Грузіі беларускія тэнісісты павялі з лікам 2:0.

У другой гульні, якая адбылася 20 верасня, другі нумар гаспадароў Андрэй Каратчэня выйграў у лідэра каманды гасцей Іраклі Лабадзэ ў пяці сэтах - 7:6 (7:5), 3:6, 2:6, 7:5, 6:3.

Сустрэча пачалася раніцай і праз 28 хвілін была перапыненая з-за дажджу больш за на пяць гадзін пры ліку 4:4 у першым сэце. Агульная працягласць паядынку склала 3 гадзіны 22 хвіліны.

БелаПАН