У Маскве ўстрывожаныя змяншэннем беларусаў-прыхільнікаў саюзу з Расіяй

У камітэце Дзярждумы па справах СНД занепакоеныя скарачэннем колькасці грамадзян Беларусі, якія выступаюць за стварэнне саюзнай дзяржавы з Расіяй.

"У Мінску і ў Маскве ёсць розныя бачанні таго, як стварыць саюзную дзяржаву", - заявіў кіраўнік камітэта Аляксей Астроўскі.

На прэс-канферэнцыі ў Смаленску па выніках выязнога пасяджэння камітэта Дзярждумы па справах СНД Астроўскі сказаў, што часта бывае ў Беларусі і незадаволены прапагандай яе ўладаў у адносінах да Расіі, паведамляе "Салідарнасць".