У Літву гераін ідзе транзітам праз Беларусь

Гераін, які канфіскуюць праваахоўныя органы Літвы, прыбывае, як правіла, транзітам праз Беларусь. Пра гэта заявіў журналістам у Мінску намеснік начальніка УУС на транспарце Літвы Томас Ульпіс. Паводле ягоных словаў, плынь наркотыкаў прыкметна павялічваецца. Ён адзначыў, што Беларусь і Літва супрацоўнічаюць пры перакрыцці наркатрафіку.

Як адзначыў Т.Ульпіс, апошнім часам значна паменшылася колькасць злачынстваў, звязаных з пастаўкай праз мяжу выкрадзеных аўтамабіляў. Ён звязвае гэта з супрацоўніцтвам беларускай і літоўскай міліцыі.

Інтэрфакс