У кватэры салігорскага маладафронтаўца ідзе ператрус
Супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Салігорску праводзяць ператрус у кватэры мясцовага лідэра «Маладога фронту» Івана Шылы. Яны прыйшлі а 9-й гадзіне раніцы 5 чэрвеня і паказалі пастанову на ператрус. Міліцыянты паспелі ўжо канфіскаваць прыватны кампутар Івана,
бел-чырвона-белы сцяг і падпісныя аркушы кампаніі па змене закона аб
рэлігіі. Гэта ўжо другі ператрус у маладафронтаўца на працягу месяца.
Хартыя-97
Хартыя-97