У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў сталінізму

Традыцыйнае ўшанаванне памяці ахвяраў сталінізму адбылося 29 траўня ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Каля 35 актывістаў маладзёжных арганізацый, палітыкаў і былых вязняў ГУЛАГу пад бел-чырвона-белымі сцягамі ўсклалі да мемарыяльных знакаў кветкі, запалілі свечкі, праспявалі духоўны гімн "Магутны Божа".
Як паведамляе БелаПАН, супрацоўнікі праваахоўных органаў назіралі за акцыяй, але яе правядзенню не перашкаджалі.