У кроку ад медалёў: беларускія баскетбалісткі ў паўфінале чэмпіянату Еўропы
Беларускія баскетбалісткі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Еўропы. У сераду ў 1/4 фіналу была абыграна зборная Швецыі — 58:46 (Марыя Папова набрала 18 ачкоў, Анастасія Верамеенка — 16). Далей — сустрэча 26 чэрвеня з моцнай зборнай Францыі, якая ў чвэрцьфінале выйграла ў Босніі і Герцагавіны — 80:67.
Найлепшае дасягненне жаночай зборнай Беларусі па баскетболе — бронза чэмпіянату Еўропы 2007 года.