У Кобрыне з лядовага палацу скралі дзверы

Скарыстаць аўрал, які перад Дажынкамі пануе на аб’екце дзяржаўнай важнасці, вырашылі двое кемлівых будаўнікоў.
Яны сярод белага дня і вывезлі дзверы з Лядовага палацу. Толькі праз дзень адзін з прарабаў заўважыў прапажу і выклікаў міліцыю.

Злодзеяў знайшлі вельмі хутка і скрадзенае вярнулі. Дарэчы, дзверы каштавалі каля 2 мільёны рублёў, так што будаўнікоў чакае суд і папраўчыя працы.