У Кітаі заяўляюць, што забілі тэрарыстаў, якія планавалі сарваць Алімпіяду
Тэрарыстаў, якія рыхтавалі тэракты на Алімпіядзе ў Пекіне, забіла кітайская паліцыя. Пра гэта паведаміў прадстаўнік кампартыі Кітая ў правінцыі Сіньцзян.
Паводле яго словаў, яшчэ напрыканцы студзеня паліцыя выявіла матэрыялы, якія сведчылі пра намер тэрарыстаў сарваць правядзенне пекінскай Алімпіяды. Аднак іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.
Адначасова з'явілася інфармацыя, што ў Кітаі прадухілена спроба тэракту на самалёце, які ляцеў з горада Урумчы (якраз тая ж мяцежная правінцыя Сіньцзян) ў Пекін, інфармуе Reuters.
Адзначым, што пад "тэрарыстамі" кітайскія ўлады, праўдападобна, маюць на ўвазе уйгурскіх паўстанцаў, якія на працягу дзесяцігоддзяў змагаюцца за вызваленне сваёй зямлі ад панавання камуністычнага Кітая.