У Кіеве развітваюцца з загінулым беларусам Міхаілам Жызнеўскім (відэа)

На сцэне Майдана сёння таксама праходзіць малебен па ўсіх загінулых у часе вулічных сутыкненняў, перадае БелаПАН са спасылкай на украінскія медыі.



Пасля развітання ў Кіеве цела Міхаіла Жызнеўскага будзе дастаўлена на радзіму, Гомель, да яго сваякоў. Маці хлопца не змагла прыехаць ва Украіну па стане здароўя: за апошнія дні ў яе здарылася некалькі сардэчных прыступаў. Жанчына паведаміла БелаПАН, што не зможа дакладна сказаць, калі прывязуць сына.



Паводле яе словаў, Міхаіл будзе пахаваны на могілках у дзесяці кіламетрах ад Гомеля, дзе ўжо ёсць магілы іх сваякоў.


Міхаіл Жызнеўскі быў сябрам праварадыкальнай украінскай арганізацыі УНА-УНСО. Сёння, 26 студзеня, яму споўнілася б 26 гадоў.



24 студзеня МУС Украіны пацвердзіла, што ён памёр ад агнястрэльнага ранення. Па гэтым факце украінская міліцыя праводзіць расследаванне. 25 студзеня прадстаўнік пракуратуры Кіева заявіў пра недатычнасць сілавікоў да забойства Жызнеўскага, а таксама іншых загінулых у часе вулічных сутыкненняў. Як паведаміў начальнік аддзелу гарадской пракуратуры Аляксандр Харлоў, згодна з вынікамі экспертызы ва ўсіх выпадках выкарыстоўвалася агнястрэльная зброя, прыстасаваная для стрэлаў паляўнічымі патронамі. Следчыя выключаюць, што такую зброю маглі выкарыстоўваць праваахоўнікі.


Live streaming video by Ustream