У Харкаве расстралялі кіраўніка горада Генадзя Кернеса
За яго жыццё цяпер змагаюцца лекары бальніцы хуткай меддапамогі.
У гэты час праходзіць аперацыя. Як паведамляе УНІАН, Кернесу стралялі ў спіну. Адбылося гэта на Белгарадскай шашы падчас традыцыйнай прабежкі, якую здзяйсняў кіраўнік Харкава. У яго страляў невядомы. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
Нагадаем, Генадзь Кернес падчас супрацьстаяння на Майдане займаў актыўную пазіцыю прыхільніка прэзідэнта Віктара Януковіча. Пасля ўцёкаў апошняга ён з'ехаў на некалькі дзён з краіны, пасля вярнуўся, заявіў, што будзе і далей выконваць свае абавязкі кіраўніка Харкава. Спрабаваў паразумецца з сепаратыстамі, якія праводзілі шматлікія акцыі ў горадзе.
Фота — dozor.kharkov.ua