У Гродне пачаўся збор подпісаў у падтрымку Івана Ціхана
Суседзі малатабойца, дыскваліфікаванага за станоўчую допінг-пробу, вераць, што ён невінаваты. Людзі падпісваюцца пад лістом у Нацыянальны і Міжнародны алімпійскія камітэты.
Нагадаем, паводле рашэння дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта, якое было агучана на мінулым тыдні, срэбраны і бронзавы прызёры Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан мусяць вярнуць узнагароды. Ціхан дыскваліфікаваны на 2 гады, а Дзевятоўскі - пажыццёва. Спартсмены заявілі, што з такім рашэннем не згодныя і маюць намер адстойваць свае правы ў Арбітражны спартыўным судзе ў Лазане.
Акцыя ў падтрымку Івана Ціхана пачалася ў Гродне (менавіта там жыве спартсмен) ў сераду, калі выйшаў нумар газеты "Вечерний Гродно". У ім быў змешчаны заклік падтрымаць атлета і паставіць подпіс у яго падтрымку. Пра тое, як з'явілася ідэя такой акцыі, распавядае журналіст выдання Надзея Завіноўская:
"У нас працуе адзін з суседзяў Ціхана. І раптам з'явілася думка "А давайце зробім?". І ўсё".
Ужо ў той жа дзень пачалі адгукацца і звычайныя грамадзяне, і арганізацыі. І пад лістом, складзеным журналістамі, пачалі з'яўляцца подпісы.
Надзея Завіноўская: "Да нас ужо звярнуліся людзі ад арганізацый, яны з аднаго боку чыноўнікі, але яны як грамадзяне падпісваюцца. Да нас ужо звярнулася дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, Цэнтр аднаўленчай медыцыны".
Калі актыўнасць гродзенцаў не зменшыцца, акцыя працягнецца да новага года. Дарэчы, яе правядзенне можа стаць для Ціхана сапраўдным сюрпрызам, бо з ім на гэты конт ніхто не раіўся.
Фота - photo.bymedia.net