У Гродне на папярэднім галасаванні лідзіруе "студэнцкі" ўчастак

Паводле словаў назіральніка ад БХК Рамана Юргеля, у першы дзень у Гродне на розных ўчастках прагаласавала ад 27 да 73 чалавек. Найбольшая актыўнасць назіраецца на 13-м участку Гродзенскай цэнтральнай акругі №50, дзе размяшчаюцца студэнцкія інтэрнаты.  Як адзначыў Р.Юргель, калі ў аўторак, 23 верасня, інфармацыю ў выбарчых камісіях прадастаўлялі, то цяпер яе атрымаць немагчыма. Назіральнікам пачалі адмаўляць з учорашняга дня. Не гавораць не толькі пра тое, як ідзе галасаванне, але і не называюць лічбы бюлетэняў, распаўсюджаных па ўчастках і колькасць зарэгістраваных выбарцаў.