У Гродне фотамастак выйшаў на вулічную акцыю з пілою «Дружба»
Учора ўвечары ў Гродне прайшла акцыя супраць знішчэння дрэваў у старой частцы горада. Актывісты з кампаніі «Выратуем Гародню» прайшліся па цэнтральнай плошчы і вуліцы з таблічкамі «Я дрэва - ссячыце мяне».
Пры гэтым актывісты здолелі правесці акцыю насуперак супрацьдзеянням супрацоўнікам міліцыі і КДБ, якія чакалі актывістаў на падыходах да цэнтральнай плошчы Гродна.
У выніку міліцыянтамі былі перапісаныя пашпартныя звесткі актывістаў і затрыманы мясцовы фотамастак Максім Швед. Апошні прыйшоў на акцыю з пілою «Дружба», на якой было напісана «Дрэва+Гродна=Дружба».
Факт затрымання актывіста не збянтэжыў моладзь, якая, відаць, толькі, асмялеўшы, прайшлася з таблічкамі ў руках па цэнтральнай вуліцы горада.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна