У Гомелі з’явіўся дзівак, які называе сябе “імператарам Расіі”

“Імператарам Расіі” абвесціў сябе ў Гомелі беларус Сяргей Бандарэнка. Ён падпісвае “ўказы” і патрабуе прысягаць яму “на вернасць”.  Прынамсі, міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава Бандарэнка запрасіў на “прысягу” на заўтра, 16 лістапада.

Пра рэакцыю праваахоўных органаў на дзейнасць дзівака пакуль нічога невядома.

Корреспондент.net