У Гомелі з’явілася мемарыяльная дошка Паўлу Сухому

22 ліпеня ў Гомелі адбылося адкрыццё памятнай дошкі знакамітаму авіяканструктару Паўлу Сухому. Павел Восіпавіч Сухі нарадзіўся ў гэты ж дзень 1895 годзе на Віцебшчыне. Скончыў гомельскую гімназію, у будынку якой цяпер размяшчаецца адзін з гомельскіх універсітэтаў. Дошка змешчана ў адным з мікрараёнаў горада,  на вуліцы, якая носіць імя славутага дзеяча.