У Гомелі канфіскавалі аўтобус коштам у $200 тысяч за дробную кантрабанду
Гомельская мытня канфіскавала буйнагабарытны аўтобус “МАЗ”, коштам 200 тысяч долараў, бо знайшла ў ім кантрабанду на 400 долараў. У салоне аўтобуса знайшлі дваццаць пляшак з вадкасцю “Гіацынт”, прызначанай для ачышчэння пітной вады, а таксама антыкаразійную вадкасць для прамочвання драўляных вырабаў. Таксама ў салоне знайшлі лабараторную ўніверсальную цэнтрыфугу. Усе гэтыя знаходкі ацанілі ў 1 мільён 300 тысяч рублёў, паведамляе БелаПАН.