У Ганцавіцкім раёне на полі згарэў камбайн

Камбайн згарэў на полі падчас уборкі рапсу ў СВК "Крышылавічы" Ганцавіцкага раёна.
Камбайн фірмы "Класс" "Мега-204" загарэўся на вачах у старшыні гаспадаркі і брыгадзіра. Вопытныя камбайнёры патушыць самастойна тэхніку не змаглі. У выніку, да прыезду выратавальнікаў камбайн амаль цалкам згарэў.

Дарэчы, на пачатак года, падобны камбайн каштаваў 56 млн рублёў. На палях нямецкая тэхніка ўжо адпрацавала 9 сезонаў.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ганцавічы