У Ганцавічах перакуліўся кран, які эксплуатаваўся 20 гадоў
Кран перакуліўся ў горадзе Ганцавічы на будаўніцтве кааператыўнага дома. На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяраў.
Будаўнікі падымалі кранам на пляцоўку раствор і раптам тэхніка абрынулася на зямлю. Кранаўшчык сцвярджае, што крану ўжо больш за 20 гадоў, а тэрмін эксплуатацыі яго не мусіць перавышаць 12 гадоў.
Кіраўнік камбіната домабудавання Сяргей Дарагакупец даваць каментар наконт таго, што адбылося, адмовіўся.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ганцавічы