У Еўрасаюзе ў 2025 годзе прагназуецца дэмаграфічны крызіс
Еўрапейскі інстытут сямейнай палітыкі прагназуе дэмаграфічны крызіс у Еўрасаюзе ў 2025 годзе, і заклікае органы ўлады і ўрады краінаў-чальцоў у гэтай рэгіянальнай арганізацыі праводзіць палітыку, якая б стымулявала прырост насельніцтва. Па інфармацыі экспертаў, у ЕС у перыяд 1994-2006 гадоў натуральны
прырост насельніцтва склаў 19 мільёнаў чалавек. Пры гэтым на 80% гэты
дэмаграфічны паказчык быў забяспечаны за кошт імігрантаў.