У Егіпце знаходзіцца больш за 2 тысячы беларускіх турыстаў
Больш за 2 тысячы беларускіх турыстаў знаходзяцца ў Егіпце.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар дэпатрамента па турызму Мінспорту і турызму Беларусі Вадзім Кармазін.
Кармазін: “На канец дня ўчора было 2140 чалавек. Самалёты лятаюць рэгулярна. “Белавія” рэйсы не адмяняе. Падставаў для таго, каб займацца эвакуацыяй няма. На курортных зонах ніхто не абвяшчаў, ні надзвычайнага, ні вайсковага становішча”.
У міністэрстве спорту і турызму раюць пакуль устрымацца ад паездак у Егіпет. У апошнія дні ў буйных тураператараў часам да 30% беларусаў адмаўляюцца ад тураў у Егіпет, паведаміў Кармазін.