У Данецкай вобласці невядомыя ўзарвалі чыгунку
Інцыдэнт адбыўся 22 чэрвеня каля 15.30.
Інфармацыю пра дыверсію паведаміла Міністэрства інфраструктуры Украіны, перадае сайт liga.net.
На момант выбуху на перагоне знаходзіўся грузавы цягнік з грузам калчаданных недагаркаў. У выніку выбуху 14 вагонаў сышлі з рэек.
Паведамляецца, што лакаматыўная брыгада не пацярпела, груз не страчаны. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца.
Фота — uz.gov.ua