У часе ператрусу ў актывіста БХД канфіскаваныя матэрыялы пра рэпрэсіі 1930-х

Мазыранін Аляксандр Кавальчук 19 снежня ў Мінску не быў. Тым не менш, ператрус па справе "аб масавых беспарадках" у яго сёння прайшоў. У мінулую выбарчую кампанію актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Кавальчук быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рымашэўскага.

Як паведаміў БелаПАН Кавальчук, ператрус праводзіўся паводле пастановы пракурора Гомельскай вобласці Валянціна Шаева. У актывіста канфіскаваныя агітацыйныя матэрыялы выбараў, а таксама некалькі CD з матэрыяламі пра рэпрэсіі 1930-х гадоў.