У Чарнагорыі сёння праходзяць прэзідэнцкія выбары

Сёння раніцай у Чарнагорыі пачаліся прэзідэнцкія выбары. Гэта першыя выбары з моманту, калі краіна выйшла з саюза з Сербіяй летам 2006 года.
На пасаду прэзідэнта прэтэндуюць чатыры кандыдаты: цяперашні кіраўнік дзяржавы, кандыдат ад Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Філіп Вуянавіч, лідэр апазіцыйнай партыі "Сербскі спіс" Андрыя Мандзіч, кіраўнік "Рухаў за змены" Небайша Медоевіч і старшыня Сацыялістычнай народнай партыі Срджан Міліч.

Па прагнозах экспертаў, найбольшыя шанцы на перамогу мае Вуянавіч, які можа перамагчы ўжо ў першым туры. Аўтсайдарам гонкі лічыцца Міліч. Усяго на выбарах зарэгістравана каля 490 тысяч жыхароў Чарнагорыі, які маюць права голасу. Выбары адбудуцца нават пры мінімальнай актыўнасці насельніцтва.

Lenta.ru