У цэнтры Алма-Аты ўзарваўся бензавоз, загарэўся жылы дом (фота, відэа)
Здарэнне ў казахстанскім горадзе адбылося ў чацвер. Агонь знішчыў 20 кватэр. Загінуў кіроўца бензавоза.
У цэнтры Алма-Аты перавярнуўся бензавоз (нібыта, не спрацавалі тармазы), загінуў яго кіроўца. Бензін разліўся па дарозе і загарэўся. Пасля гэтага ўзарваўся бензавоз, згарэлі 10 прыпаркаваных паблізу аўтамабіляў. Агонь перакінуўся на васьміпавярховы жылы дом. Паводле папярэдніх звестак, выгарэлі 20 кватэр.
З дома эвакуявалі каля 40 жыхароў. Месца пажару ачэплена, агонь тушаць выратавальнікі, якія правяраюць кожную кватэру, паведамляе РІА "Новости".
Канчатковай інфармацыі пра ахвяраў пакуль няма.





Фота — ria.ru, tengrinews.kz