У Брэсцкім раёне знішчана 300 кілаграмаў дзікага маку
У Брэсцкім раёне знішчана 300 кг дзікага маку. Яго знайшлі міліцыянты на полі паблізу вёскі Тамашоўка. Пасевы займалі каля гектара, паведамляе БелаПАН. Дарэчы, 1 чэрвеня УУС Брэсцкага аблвыканкаму пачало ў рэгіёне аператыўныя мерапрыемствы "Мак", мэта якіх — выявіць пасевы раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы, і ўзмацніць барацьбу з незаконным абарачэннем наркотыкаў.