У Брэсце затрыманы Раман Кісляк

Сёння ў Брэсце затрыманы праваабаронца Раман Кісляк. Кісляк паведаміў па тэлефоне БелаПАН, што а першай гадзіне дня ён пачаў распаўсюджваць ля будынкаў Брэсцкага гарвыканкама і аблвыканкама адмысловы выпуск бюлетэня "Не бойцеся!" Беларускага камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць".

"Праз 15 хвілінаў да мяне падышоў супрацоўнік міліцыі, і мяне даставілі ў будынак аблвыканкама", — паведаміў праваабаронца.

У цяперашні момант мабільны тэлефон Кісляка адключаны.