У Брэсце ўтапіўся мужчына, які мыў у меліярацыйным канале пустыя пляшкі

У Брэсце ўтапіўся мужчына, які мыў у меліярацыйным канале Брэсцкай агародніннай базы пустыя пляшкі. Цела 36-гадовага бамжа было знойдзена і выцягнута з вады раніцай 6 траўня. Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура.
Як паведаміў старшыня абласнога савета Таварыства выратавання на водах Рамуальд Садоўскі, сёлета ў рэгіёне з розных прычын утапіліся 18 чалавек. Усе трагедыі сталі вынікам бесклапотнасці людзей, большасць з якіх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У 2006 годзе ў вобласці ўтапіліся 160 чалавек.

У тым ліку 6 - у дваровых студнях, 4 - у ваннай, адзін у жыжказбіральніку на ферме, адзін - у бразе. Яшчэ сем жыхароў вобласці сталі ахвярамі вады на тэрыторыі іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама іншых дзяржаў.