У Брэсце падалі заяўкі на збор подпісаў за Някляева на Ўсебеларускі сход
Брэсцкія актывісты падалі заяўкі на пікеты па зборы подпісаў за Ўладзіміра Някляева. Яны хочуць вылучыць лідэра кампаніі "Гавары праўду" на Ўсебеларускі сход. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кандыдат педагагічных навук Мікалай Коўш. Коўш: "Падалі мы заяўкі на 15 жніўня. Дзве пляцоўкі - каля Цэнтральнага ўнівермага і каля кінатэатра “Беларусь”. Вялікае пытанне, ці дазволяць нам. Думаю, што не".
Нагадаем, прыхільнікі кампаніі хочуць сабраць па Беларусі не менш за 20 тысяч подпісаў за вылучэнне Някляева на Ўсебеларускі народны сход.
Нагадаем, прыхільнікі кампаніі хочуць сабраць па Беларусі не менш за 20 тысяч подпісаў за вылучэнне Някляева на Ўсебеларускі народны сход.