У Брэсце МАЗ смяротна траўмаваў веласіпедыста
Пра гэта паведаміла Еўрарадыё супрацоўнік аддзела агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной аўтаінспекцыі Наталля Карабко. Трагедыя адбылася на з’ездзе з моста цераз Мухавец у бок вуліцы Паркавай. Грузавік з прычэпам перавозіў жвір і не змог раз’ехацца з веласіпедыстам, які ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.
Ад пачатку бягучага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана ўжо 41 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам веласіпедыстаў, у якіх загінулі 13 чалавек, 30 атрымалі пашкоджанні.
Ад пачатку бягучага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана ўжо 41 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам веласіпедыстаў, у якіх загінулі 13 чалавек, 30 атрымалі пашкоджанні.