У Брэсце банк выкупіў і зносіць будынак былой польскай гімназіі (фота)

“Белзнешэканомбанк” выкупіў і будзе зносіць будынак былой польскай гімназіі ў Брэсце. Дом па вуліцы Леніна 15 гадоў стаяў у занядбаным стане.
Так выглядаў будынак былой польскай гімназіі да зносу.

У розныя часы там заўсёды былі навучальныя ўстановы, нават падчас апошняй нямецкай акупацыі. У 1995 годзе актывісты беларускага Адраджэння хадайнічалі, каб будынак перадалі пад беларускі ліцэй, які існаваў у выглядзе філіі Мінскага ліцэя імя Коласа і не меў памяшкання. Але ўлады адмовілі.

Банк звяртаўся ў Міністэрства культуры па адмысловы дазвол на санацыю будынка. Пасля таго, як дазвол быў выпісаны, аказалася, што будынак ў аварыйным стане. На яго месцы маюць пабудаваць новы трохпавярховік.


Апошнія муры былой польскай гімназіі.

Фота — Еўрарадыё