У беларускіх крамах кілаграм авакада каштуе менш за кілаграм цыбулі
Амаль 23 тысячы (!) давядзецца аддаць за кілаграм свежай зялёнай цыбулі ва ўніверсаме «Чкалаўскі» і «Суседзі». Такая ж цыбуля на рынку каштуе ў 5 разоў менш! Еўрарадыё зацікавілася, у чым тут сакрэт. У парнікова-цяплічным камбінаце скардзяцца на недахоп сонца, вялікія выдаткі і нізкую рэнтабельнасць.
Аказваецца, цыбуля паступае ў крамы ўжо па вялізнай цане – 17600 за кілаграм, расказала нам таваравед універсама “Чкалаўскі”:
“Цыбулю нам пастаўляюць парнікова-цяплічны камбінат і мінская фабрыка гародніны. Яны прызначаюць сваю цану, мы накручваем сабе працэнты. Вось і атрымоўваецца такая цана. 22880 – гэта ад мінскага парніковага камбіната. Атрымалі 10 траўня. Цана першапачатковая пастаўшчыка 17600. Гэта адпускная цана. Плюс нашы працэнты...”
Чаму пастаўшчыкі адпускаюць крамам такую дарагую цыбулю? Еўрарадыё датэлефанавалася да парнікова-цяплічнага камбіната. Там нам паскардзіліся на дрэннае надвор’е і нізкую рэнтабельнасць. Гаварылі з неахвотай і крыўдавалі на пытанне:
“Зімой наш агурок быў за 6 тысяч, а імпартны за 10… Чамусьці вы ў нас не пыталіся тады чаму так, а цяпер пытаецеся… Мы ўлічваем надвор'е. Падлічваем рэнтабельнасць. Максімум яна ў нас складае 10%. Вы лічыце гэта нармальна, так? Я не думаю, што ў вашага прадпрыемства рэнтабельнасць 10%”
У парнікова-цяплічным камбінаце кажуць, што асноўныя выдаткі ідуць на падсветку цыбулі. Бо сонца, па іх словах, сёлета не было. Магчыма, летам з’явіцца, тады і цыбуля будзе прадавацца за бясцэнак:
«Цэны розныя бываюць. Сеня такая, а летам будзе за бясцэнак… і будзем у мінус працаваць… У нас шмат выдаткаў, мы цыбулю падсвечваем. Летам яна можа каштаваць і 500 рублёў за пучок…і тысячу. Усё залежыць ад надвор'я. У нас сонца ў гэтым годзе колькі было? Напэўна, адзін дзень з 365»
Пакуль у парніковым камбінаце чакаюць лета разам з сонцам, на рынках ужо сёння пучок цыбулі можна купіць менш чым за тысячу.
Камароўскі рынак: «Ад чатырох да пяці тысяч за кілаграм каштуе цыбуля. У нас таму што з уласнага падвор'я прадаецца»
Нягледзячы на такую вялікую розніцу, цыбуля ў крамах не залежваецца. Ва ўніверсаме “Чкалаўскі” прадаецца ўсё:
“Купляюць. Я бяру ў сярэднім 5-10 кілаграмаў у дзень. І ён у мяне практычна ўвесь прадаецца. Гэта залежыць ад дзён... У панядзелак прадаецца больш, таму што рынкі не працуюць. У аўторак меней, але цыбуля прадаецца, і ў прынцыпе ў нас пытанняў няма. Ну, на рынку больш танна. Ну, што ж паробіш...”.
Магчыма пакупнікі папросту не ведаюць, што на рынку яе можна купіць усяго за 4 тысячы? Як не ведаюць і ў краме «Суседзі», што побач з Камароўкай. У іх таксама зялёная цыбуля каштуе каля 23 тысяч:
“Цыбуля зялёная за 4 тысячы кілаграм? Не, ніколі не паверу! Кілаграм зялёнай цыбулі? Ніколі не паверу, не”.
Цікава, што беларуская цыбуля адстае толькі ад галандскага перцу. Усё астатняе, нават самая экзатычныя садавіна, каштуе менш:
Бананы – 3450 за кілаграм, апельсіны – 4540, мандарын – 6890, ананас – 8030, манга – 14860, авакада – 18430, перац (Нідэрланды) – 23790. (Цэны універсама “Чкалаўскі”)
Магчыма, нам і цыбулю варта завозіць з сонечных краінаў? Можа тады ў нашых крамах яна будзе каштаваць хаця б так, як кілаграм авакада...