У Беларускіх “чалнакоў” канфіскавалі на мяжы амаль паўмільёна долараў

Буйную суму валюты, мабільныя тэлефоны і лічбавыя фотаапараты затрымалі супрацоўнікі мытні "Заходні Буг".
Як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, 23 ліпеня праз пункт мытнага афармлення "Варшаўскі мост" з Польшчы ў Беларусь накіроўваўся мікрааўтобус. Кіроўца транспартнага сродку - непрацуючы жыхар Жлобіна, 1981 года нараджэння, і дзве жыхаркі Брэста прад'явілі мытныя дэкларацыі, у якіх указалі, што ўвозяць наборы посуду, чатыры колы і ўпакоўку парашку.

Паводле інфармацыі мытнікаў, падчас больш пільнага агляду пад абшыўкай падлогі ў розных нішах было знойдзена 265 тысяч долараў, 467 сотавых тэлефонаў, 16 лічбавых фотаапаратаў і розныя аксесуары да бытавой тэхнікі. Мытняй "Заходні Буг" распачата крымінальная справа. Правапарушальнік затрыманы і ўтрымліваецца ў следчым ізалятары. Валюта, тавары і мікрааўтобус, паводле папярэдняй ацэнкі, на суму каля мільярда рублёў канфіскаваныя.

БелаПАН