У беларускай зборнай яшчэ адзін медаль на алімпіядзе ў Сінгапуры
Віцяблянка Макштарова заваявала срэбраны медаль у скачках на батуце на Першых летніх юнацкіх алімпійскіх гульнях у Сінгапуры, паведамляе БелаПАН. Золата на гэтых спаборніцтвах атрымала кітаянка Дон Ю. Гэта другі медаль у беларускай зборнай на гэтай алімпіядзе. Першым на п’едэстал перамогі ўзышоў лучнік Антон Кароўкін, які ў пары з італьянкай Глорыяй Філіпі выйграў золата.