У Беларусі збіраюцца «ўдасканаліць» штрафныя санкцыі
У Беларусі збіраюцца «ўдасканаліць» штрафныя санкцыі за парушэнні прадпрымальніцкай дзейнасці.
Падрыхтоўкай прапановы ў гэтай справе зоймецца рабочая група, якую стварае Міністэрства эканомікі. У яе склад увойдуць прадстаўнікі органаў кіравання, аб’яднанняў прадпрымальнікаў, Міжнароднай фінансавай карапрацыі, навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі.
Мяркуецца, што рабочая група будзе разглядаць пытанні, якія даўно хвалююць бізнес-супольнасць. У прыватнасці, зніжэнне дыяпазону паміж мінімальным і максімальным памерамі штрафаў, скарачэнне відаў парушэнняў, за здзяйсненне якіх могуць быць ужытыя штрафныя санкцыі, а таксама ўжыццё санкцый за парушэнне гаспадарчай дзейнасці толькі па рашэнню суда.
Хартыя-97