У Беларусі забралі шахматную Алімпіяду 2022 года
Міжнародная шахматная федэрацыя адмовілася праводзіць шахматную Алімпіяду 2022 года ў Беларусі, паведамляе chess.com.
Як адзначае ФІДЭ, беларускія арганізатары не выканалі сваіх арганізацыйных і фінансавых абавязкаў: Мінспорту не змагло гарантаваць авансавыя плацяжы і страхоўку. "З павагі да арганізатараў мы не хацелі б удакладняць сумы, але гэта даволі істотныя парушэнні", — юрысконсульт ФІДЭ Аляксандр Мартынаў. Па яго словах, безвыніковыя перамовы працягваліся некалькі месяцаў.
Маскоўская Алімпіяда 2020 года перанесеная на лета 2021-га — гэта звязана з пандэміяй каранавіруса. А дзе пройдзе шахматная Алімпіяда 2022 года, пакуль невядома.
Прэзідэнт ФІДЭ Аркадзь Дварковіч кажа, што фінансавыя праблемы беларускіх арганізатараў наўрад ці звязаныя з палітычнымі хваляваннямі. "Ужо на пачатку лета, перад выбарамі, яны сказалі нам, што не могуць арганізаваць гэтыя мерапрыемствы", — распавёў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.