У Беларусі пабудуюць яшчэ адзін аўтобусны завод

У Беларусі плануецца пабудаваць аўтобусны завод. Пра гэта заявіў міністр прамысловасці Анатоль Русецкі.
Паводле яго слоў, магутнасць новага прадпрыемства складзе 3 тысячы машын за год. На стварэнне вытворчасці спатрэбіцца 100 мільёнаў долараў.

Міністр адзначыў, што цяперашняя вытворчасць аўтобусаў на Мінскім аўтамабільным заводзе не можа цалкам забяспечыць патрэбы рынку.

БЕЛТА